Каваленка Якаў Раманавіч
Каваленка Якаў Раманавіч нарадзіўся 12 мая 1906 года ў в. Раніна Віцебскага раёна. Доктар ветэрынарных навук (1945), прафесар (1947), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1956), дзейсны член акадэміі (1964).
Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут (1931). Працаваў у Дзяржаўным навукова-кантрольным інстытуце ветэрынарных прэпаратаў, з 1944 па 1955 г. – дырэктар гэтага інстытута. Больш за дваццаць гадоў Я. Р. Каваленка ўзначальваў Усесаюзны інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі.
Навуковая дзейнасць акадэміка Я. Р. Каваленкі прысвечана распрацоўцы мер прафілактыкі і барацьбы з інфекцыйнымі хваробамі сельскагаспадарчых жывёл. Ён адзін з буйнейшых і вядучых вучоных сучаснай айчыннай і сусветнай ветэрынарнай навукі. Аўтар каля 300 навуковых работ.
Памёр 9 студзеня 1986 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны». У 1979 г. на ХХІ Сусветным ветэрынарным кангрэсе быў выбраны ганаровым членам Сусветнай ветэрынарнай асацыяцыі і ўзнагароджаны медалём Гастона Рамона.
ЛІТАРАТУРА
1. Максимович, В. Ученый с мировым именем / В. Максимович // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 23 мая. – С. 4.