Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кавалёва Марыя Цімафееўна

Дата нараджэння
18.01.1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Пустаселле
Род дзейнасці
навуковец
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанка
Навуковая сфера
мовазнаўства
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
дацэнт
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.»
Заслужаны настаўнік Беларусі
значок «Выдатнік народнай асветы Беларусі»
медаль Францыска Скарыны

Кавалёва Марыя Цімафееўна нарадзілася 18 студзеня 1929 года ў в. Пустаселле Докшыцкага раёна. Беларускі мовазнавец і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1967). 3 1936 г. жыла ў Бягомлі. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 г. разам з маці знаходзілася ў 1-м партызанскім атрадзе брыгады «Жалязняк». Была сувязной.

Скончыла Глыбоцкае педвучылішча (1948), літаратурны факультэт Мінскага педінстытута (1952). Працавала асістэнтам, старшым выкладчыкам на кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Першая друкаваная праца, прысвечаная беларускаму дзеяслову, выйшла ў 1961 г. 3 таго часу яе публікацыі штогод друкуюцца на старонках навуковых зборнікаў, энцыклапедычных і перыядычных выданняў. Адзін з аўтараў шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў, для вучняў і настаўнікаў-беларусазнаўцаў: «Беларуская мова» (1971), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія» (1975; 1997), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія» (1976; 1993), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Практычныя заняткі» (1981; 1995), «Беларуская мова: Зборнік дыктантаў» (1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў» (1992; 1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для вучняў старэйшых класаў» (1982; 1995, 1996); праграм навучальных курсаў: «Сучасная беларуская літаратурная мова», «Дзяржаўны экзамен па беларускай мове»; факультатываў для вучняў сярэдняй школы: «Стылістыка і культура мовы», «Сінтаксіс і пунктуацыя».

Заслужаны настаўнік Беларусі (1982). Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», значком «Выдатнік народнай асветы Беларусі» (1970), медалём Францыска Скарыны (1999), Ганаровымі граматамі Міністэрстваў асветы БССР (1979, 1982) і СССР (1986).

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалёва Марыя Цімафееўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 623–624.

2. Міхайлаў, П. Добрая слава даражэйшая за багацце: да юбілею Марыі Кавалёвай / П. Міхайлаў // Роднае слова. – 2014. – № 1. – С. 51–52.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Воспоминания Марии Тимофеевны Ковалевой