Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казанцаў Віктар Германавіч

Дата нараджэння
22.02.1946
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Гады службы
1966–2000
Воінскае званне
генерал
Навуковая ступень
доктар педагагічных навук, кандыдат філасофскіх навук
Узнагароды і прэміі
Герой Расійскай Федэрацыі (1999)
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
ордэн «За ваенныя заслугі»
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага
медаль «За баявыя заслугі»

Казанцаў Віктар Германавіч – ваенны і дзяржаўны дзеяч Расіі.

Нарадзіўся 22 лютага 1946 года ў п. Коханава Талачынскага раёна.

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1956–1963), Ленінградскае каманднае агульнавайсковае вучылішча (1966), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1987).

З 1966 года працаваў на камандных і штабных пасадах у Савецкай Арміі, з 1991 года – у Расійскай Арміі.

З 1993 года – начальнік штаба Забайкальскай ваеннай акругі, з 1996 года – першы намеснік камандуючага.

З 1997 года – камандуючы войскамі Паўночнай Каўказскай ваеннай акругі, адначасова ў 1999–2000 гг. узначальваў аб'яднаную групоўку войск, якая ажыццяўляла контр-тэрарыстычную аперацыю на Паўночным Каўказе.

Указам Прэзідэнта РФ ад 4 снежня 1999 года В. Казанцаву прысвоена званне «Герой Расійскай Федэрацыі».

З 2000 года – генерал арміі. Доктар педагагічных навук. Кандыдат філасофскіх навук.

У 2000–2002 гг. быў прадстаўніком Прэзідэнта Расіі па Паўднёвай федэральнай акрузе.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II і III ступені, «За заслугі перад Айчынай» III ступені, «За ваенныя заслугі», Святога апостала Андрэя Першазванага, медалём «За баявыя заслугі» і іншымі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Генерал армии // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 42.

2. Долготович, Б. Д. Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 471–472.

3. Долготович, Б. Д. Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 830.

4. Казанцев Виктор Германович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 163.

5. Королев, М. Генералы России / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2005. – 26 кастр. – С. 1.

6. Юдчиц, А. Генерал Казанцев / А. Юдчиц // Сцяг iльiча (Талачын). – 1999. – 27 лiстап. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Герои страны. Казанцев Виктор Германович 

arrow Фонд апостола Андрея Первозванного. Казанцев Виктор Германович