Казарскі Аляксандр Іванавіч
Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1798 года ў мястэчку Дуброўна Віцебскай губерні ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.
Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Нікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай А. І. Казарскі паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.
У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны Казарскі камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.
14 мая 1829 года адбыўся бой, якому суджана было ўвайсці ў летапіс рускай марской славы. Ён працягваўся 4 гадзіны. 18-пушачны брыг «Меркурый» змагаўся з двума лінейнымі караблямі турак «Селіміе» і «Рэал-бей», узброеных 184 пушкамі, і перамог. За гэты подзвіг усе афіцэры «Меркурыя» былі ўзнагароджаны ордэнамі і ўзведзены ў чыны. Казарскі атрымаў ордэн Святога Георгія 4-й ступені, званне флігель-ад’ютанта і быў уключаны ў світу Расійскага імператара. Брыг «Меркурый» атрымаў кармавы Георгіеўскі флаг – вышэйшую ўзнагароду на рускім флоце.
У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).
Праз 4 гады пасля гэтых падзей (у 1833) Казарскі раптоўна памёр. Праз паўтара месяцы пасля яго смерці пачаўся збор сродкаў на помнік ў Севастопалі. Праз год помнік з надпісам «Казарскаму. Нашчадкам у прыклад. 1834 год» быў узведзены выключна на сродкі марскіх афіцэраў.
ЛІТАРАТУРА
1. А. И. Казарский (1798–1833) // Дубровенщина на полях сражений / текст: отдел идеологической работы Дубровенского районного исполнительного комитета ; М. А. Лещинский (блок о войне 1812 г.) ; фото: из архива Дубровенского райисполкома. – [Новополоцк : Молодечкин О. В.], 2013. – С. 10–11.
2. Бабровіч, В. Казарскі Аляксандр Іванавіч / В. Бабровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 7.
3. Бакуменка, М. «Капітан гэты быў Казарскі» / М. Бакуменка // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 6. – С. 57–59.
4. Большакова, Ю. Мышьяк для командира «Меркурия» / Ю. Большакова // Белорусская нива. – 2012. – 21 июня. – С. 15 ; 22 июня. – С. 15.
5. Бриг «Меркурий» / сост.: Л. Г. Гришин [и др.]. – СПб. : Гангут, 2010. – 256 с. : ил.
6. В делах благих, к высотам нашей чести, мы, братья, будем подниматься вместе! // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 16 студз. – С. 4.
7. Гайко, Т. Мужны суайчыннік / Т. Гайко // Аршанская газета. – 2013. – 26 лістап. – С. 3.
8. Готовская, Л. Потомству в пример / Л. Готовская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 19 чэрв. – С. 5.
9. Жданович, И. Судьба легендарного брига / И. Жданович // Знамя юности. – 2005. – 6 янв. – С. 8.
10. Казарскі Аляксандр Іванавіч // Беларуская эныклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 416.
11. Казарскі Аляксандр Іванавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі / рэдкал.: А. В. Праляскоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 468.
12. Капітан гэты быў Казарскі, ці марская слава Беларусі // Беларуская думка. – 1995. – № 1. – С. 52.
13. Кисаров, И. В.Казарский: память его из рода в род на вечные времена / И. В. Кисаров. – Николаев : Изд-во Ирины Гудым, 2009. – 288 с. : ил.
14. Лещинский, М. А.Подвиг Казарского в неизвестной поэме Огюста Сен-Тома «Меркурий»: автор, герои, история и судьба издания / М. А. Лещинский // Віцебскі край : матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 23 лістапада 2017 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. – Т. 3. – С. 186–192.
15. Лещинский, М. Дубровенец – герой России / М. Лещинский // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 29 чэрв. – С. 4.
16. Лещинский, М. «Меркурий» принимает бой / М. Лещинский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 17 сент. – С. 9.
17. Маліноўскі, М. Потомству в пример / М. Маліноўскі //Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 173–175.
18. Подлипский, А. От дубровенских полей к Черноморским штормам / А. Подлипский // Народнае слова. – 1996. – 26 лістап. – С. 4.
19. Секреты старого архивариуса // Архівы і справаводства. – 2008. – № 3. – С. 152–159.
20. Сяргееў, Ф. Георгіеўскі сцяг на брыгу «Меркурый» / Ф. Сяргееў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 12 лют. – С. 2.
21. Честное имя в наследство / подгот. Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2011. – 2 ліп. – С. 4.
22. Ярмоленка, В. Першы помнік у легендарным Севастопалі / В. Ярмоленка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 27 студз. – С. 3.