Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кажарская Ларыса Рыгораўна

Дата нараджэння
07.04.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
педыятрыя
Навуковая сфера
медыцына
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
прафесар (1979)
Узнагароды і прэміі
знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»

Кажарская Ларыса Рыгораўна нарадзілася 7 красавіка 1938 года ў г. Сянно. Беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.

Доктар медыцынскіх навук (1975). Прафесар (1979).

У 1960 годзе скончыла Ленінградскі педыятрычны медыцынскі інстытут. У 1960–1963 гг. – раённы педыятр Радуньскага раёна Гродненскай вобласці, выкладчык дзіцячых захворванняў Гродненскага медыцынскага вучылішча, участковы педыятр у г. Гродна.

У 1963–2007 гг. – у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (зараз – Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1963–1966 гг. – у аспірантуры на кафедры педыятрыі № 1. У 1966–1975 гг. – асістэнт, у 1975–1977 гг. – дацэнт, з 1977 года – прафесар, у 1980–2000 гг. – загадчык кафедры педыятрыі № 1.

У 2005–2007 гг. – прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 1966 годзе – абарона кандыдацкай дысертацыі «Содержание электролитов в плазме крови и эритроцитов в плазме крови и эритроцитах и его влияние на изменения ЭКГ при различных формах нефритов у детей». У 1976 годзе – абарона доктарскай дысертацыі «Электрофизиологические исследования сердца при заболевании почек у детей».

Навуковая дзейнасць па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай ткані, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту.

Сааўтар выданняў: «Даведнік участковага педыятра» (1991), «Даведнік сямейнага ўрача» (1997), «Даведнік па лячэнні дзіцячых захворванняў» (2000), «Даведнік па шпітальнай тэрапіі» (2002).

Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і рэктара акадэміі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кажарская Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 409.

2. Кажарская Ларыса Рыгораўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 540.

3. Кожарская Лариса Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 118.

4. Кожарская Лариса Григорьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 500.