Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хамянтоўскі Пётр Міхайлавіч

Дата нараджэння
28.06.1819
Дата смерці
13.11.1900
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Гады службы
з 1837 года
Воінскае званне
генерал-лейтэнант (1870)
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна «Знак Отличия»
ордэн Белага арла (1857)
ордэн Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878)
ордэн святога Аляксандра Неўскага (1879)

Хамянтоўскі Пётр Міхайлавіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1819 года.

Яго дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку Халяпінка Талачынскага раёна.

Пасля заканчэння Пажскага корпуса ў Пецярбургу (1837) праходзіў службу ў лейбгвардзейскім Ізмайлаўскім палку.

Пасля ўдзелу ў Севастопальскай кампаніі ў званні маёра служыў у інтэнданцкім кіраванні (Польша).

У 1862 годзе асабістым указам Аляксандра II начальнікам інтэнданцкага кіравання Варшаўскай ваеннай акругі быў прызначаны палкоўнік П. М. Хамянтоўскі.

Генерал пяхотных войскаў (1863).

У 1870 годзе стаў генерал-лейтэнантам і быў пераведзены на службу ў Ваеннае міністэрства ў Пецярбургу.

У апошнія гады жыцця служыў дырэктарам канцылярыі Марскога міністэрства, меў грамадзянскі чын ІІІ-га класа – тайны саветнік. Выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу.

Кавалер ордэна «Знак Отличия» (за гераічную абарону Севастопаля).

Узнагароджаны ордэнамі Белага арла (1857), Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878), святога Аляксандра Неўскага (1879).

Памёр 13 лістапада 1900 года.

Пахаваны ў маёнтку Халяпінка на радавых могілках.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Такого рода делами и поступками можно многое сделать и изменить / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2018. – 20 студз. – С. 3.

2. Корнилович, Э. Генералы из Халяпинки / Э. Корнилович // НашаТалачыншчына. – 2002. –14 жн. – С. 2 ; 21 жн. – С. 2.

3. Корнилович, Э. Друцкие генералы / Э. Корнилович // Беларуская думка. – 2003. – № 8. – С. 130–136.

4. Толочинские знаменитости // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 52–56.