Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Харошка Рэгіна Пракопаўна

Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, п. Асінторф
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіка, хімія
Навуковае званне
Кандыдат хімічных навук (1976)
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія (1980)

Харошка Рэгіна Пракопаўна нарадзілася ў пасёлку Асінторф Дубровенскага раёна.

Беларускі вучоны фізічных і хімічных навук. У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1960 года працуе ў Інстытуце арганічнай і неарганічнай хіміі, у 1981–1991 гг. – у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы па фізіка-хіміі палімераў і штучных іанітных глебах на аснове іонна-абменных матэрыялаў.

Званне кандыдат хімічных навук прысвоена ў 1976 годзе. Дзяржаўная прэмія Беларусі прысуджана ў 1980 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Харошка Рэгіна Пракопаўна// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 551.