Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хатламаджыеў Данііл Хрыстафоравіч

Дата нараджэння
1919
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1985)
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Баявога Чырвонага Сцяга
медаль «За адвагу»

Хатламаджыеў Данііл Хрыстафоравіч нарадзіўся ў 1919 годзе.

У 1939 г. прызваны на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы. Камандаваннем часткі залічаны ў палкавую школу малодшага каманднага саставу Харкава. Пасля заканчэння школы атрымаў прызначэнне на пасаду камандзіра аддзялення зенітнай устаноўкі. У 1940 г. служыў пад Брэстам у 350-м стралковым палку.

У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Курскай Дузе, у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі. Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Віцебска і Полацка. У ліку першых яго ўзвод 27 чэрвеня 1944 г. фарсіраваў Заходнюю Дзвіну ў раёне Віцебска, захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу галоўных сіл. Узвод пад яго камандаваннем першым уварваўся ў вёску Слабада, на месцы якой пасля пачалі будаваць Наваполацк. У баях неаднаразова быў паранены і кантужаны.

За праяўлены гераізм узнагароджаны баявымі ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені. Удастоены медаля «За адвагу». Пасля вайны пражываў у Растоўскай вобласці. У 1985 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хатламанджиев Даниил Христофорович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 93.

2. Хатламаджиев Даниил Христофорович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 10.