Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хлімановіч Аляксей Міхайлавіч

Дата нараджэння
1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Ляхаўка
Дата смерці
30.06.1982
Род дзейнасці
музыкант

Хлімановіч Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёна.

Працаваў памочнікам бухгалтара, касірам. Адслужыўшы ў радах Савецкай Арміі, вяртаецца ў калгас, працуе кладаўшчыком у весцы Гладкія. У 1958 годзе пераязджае ў Падмаскоўе. Заканчвае Мажайскую музычную вячэрнюю школу. У вольны час удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, піша музыку, песні на словы розных аўтараў, наведвае заняткі, якія праводзілі вядомыя кампазітары.

Песні самадзейнага кампазітара гучалі ў Падмаскоўі, Краснаярскім краі, Смаленскай, Мінскай і Віцебскай абласцях, друкаваліся ў газетах і часопісах.

Памёр Аляксей Міхайлавіч 30 чэрвеня 1982 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Волах, У. Крыніца натхнення / У. Волах // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 23 чэрв. – С. 3.

2. Рыжанкова, А. Песні земляка – на сельскай сцэне / А. Рыжанкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1973. – 18 жн. – С. 2.