Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч

Дата нараджэння
01.10.1900
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Бароўка
Дата смерці
1980
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Воінскае званне
генерал-лейтэнант авіяцыі
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна – двойчы

Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1900 года ў в. Бароўка Верхнядзвінскага раёна.

У 1936 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага. У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны на Усходнім і Ферганскім франтах, намеснік ваенкама палка, начальнік агітаддзялення. З 1923 года на палітрабоце ў Чырвонай Арміі і грамадзянскім паветраным флоце. У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, начальнік штаба авіядывізіі, намеснік начальніка штаба паветранай арміі. Ваяваў на Заходнім і Бранскім франтах, удзельнічаў ва Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацыях. Генерал-лейтэнант авіяцыі (1949).

Пасля вайны служыў у ВПС. З 1960 года ў адстаўцы. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

Памёр Мікалай Рыгоравіч ў 1980 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хмелевский Николай Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 565.

2. Хмелевский Николай Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – 422–423.

3. Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1974. – Т. 11 : Футбол–ЯЯ. Дадатак. – С. 66.

4. Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 35.

5. Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 296.

6. Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 175–176.

7. Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 41–42.

8. Свекла, В. Полководцы – наши земляки / В. Свекла // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 4 сак. – С. 3.