Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хмяльніцкая Людміла Уладзіміраўна

Дата нараджэння
17.10.1961
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
гісторык, мастацтвазаўца, краязнаўца
Узнагароды і прэміі
Крыж Прызнання IV ступені

Хмяльніцкая Людміла Уладзіміраўна нарадзілася 17 кастрычніка 1961 года ў Віцебску. Гісторык, краязнаўца.

У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу № 34 г. Віцебска, у 1988 годзе – гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1980–1981 гг. працавала мантажніцай радыёапаратуры на Віцебскім тэлевізійным заводзе, у 1981–1984 гг. – майстрам вытворчага навучання ў ПТВ № 154 г. Віцебска, у 1984–1988 гг. – аператарам ЭВМ у Віцебскім праектна-канструктарскім бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання, у 1988–1989 гг. – малодшым навуковым супрацоўнікам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у 1989–1993 гг. – мастацтвазнаўцам у НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя», у 1993–1998 гг. – старшым навуковым супрацоўнікам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у 1998–2014 гг. – дырэктарам Музея Марка Шагала. З'яўлялася галоўным рэдактарам «Бюлетэня Музея Марка Шагала».

Займаецца даследаваннямі гісторыі і культуры Віцебска і Віцебшчыны XVIII – пачатку XX стст. Прымала ўдзел у больш за 40 краязнаўчых і навуковых канферэнцыях, якія праходзілі ў Віцебску, Браславе, Полацку, Мінску, Маскве, Варшаве, Кракаве і інш.

Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па гісторыі і культуры Віцебшчыны: «Гісторык з Віцебска» (прысвечана А. П. Сапунову), «На Белай Русі ў Сар'і...» (прысвечана роду Лапацінскіх на Віцебшчыне), «Прогулки со старой картой : очерк истории Витебска начала XX века», «Шагал и Витебск», «Витебск за один день», «Сигизмунд Юрковский – фотограф из Витебска», «Лёс інсургента: дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе» і інш.

Галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса «Віцебскі сшытак». (http://vlib.by/index.php/ru/vitsebski-sshytak)

За ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Латвіяй Людміла Уладзіміраўна адзначана дзяржаўнай узнагародай Латвіі – Крыжам Прызнання IV ступені.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дружкова, К. Гаспадыня дома Шагала / К. Дружкова // Віцебскі рабочы. – 2001. – 7 ліп. – С. 6.

2. Дрындрожык, Н. «Правінцыя – не месца жыхарства, а спосаб мыслення»: так лічыць Людміла Хмяльніцкая, адна з гераінь кнігі «Сустрэчы без абцасаў» / Н. Дрындрожык // Звязда. – 2016. – 23 ліп. – С. 6.

3. Захаренко, Н. «Я – историк искусств» / Н. Захаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 17 янв. – С. 3.

4. Крупица, Н. Во вселенной Шагала / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 16 февр. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

5. Людміла Хмяльніцкая: «Так захапілася Шагалам, што затапіла суседзяў...» // Сустрэчы без абцасаў / Н. Дрыла. – Мінск : Звязда, 2015. – С. 158–166.

6. Пастернак, Т. Директор музея – должность творческая / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 14 лют. – С. 4.

7. Рагачова, Л. На вечар да Людмілы / Л. Рагачова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 23 июля. – С. 5.

8. Рыжкова, Н. Искусство жить / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 23 февр. – С. 16.

9. Соловьёва, Т. Людмила Хмельницкая: «Провинция – это способ мышления» / Т. Соловьёва // Витебский проспект. – 2012. – 16 февр. – С. 3.

10. Соловьева, Т. Провинция – это способ мышления / Т. Соловьева // Народная газета. – 2012. – 27 лістап. – С. 5.

11. Хмяльніцкая, Л. Людміла Хмяльніцкая: «Я адпачываю ў архіве» / Л. Хмяльніцкая ; гутарыла Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2002. – 4 мая. – С. 5.

12. Хмяльніцкая Людміла Уладзіміраўна // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 287–289.

13. Хмяльніцкая Людміла Уладзіміраўна // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 24 (чэрв.). – С. 2.

14. Шпакоўская, Г. «Віцебскі сшытак» мае працяг / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 2 дек. – С. 10.

15. Шпакоўская, Г. Чалавек, які добра ведае Віцебск / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 21 июля. – С. 24.