Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ходан Мікалай Данілавіч

Дата нараджэння
03.08.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Юхавічы
Дата смерці
2003
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
ваенны дзеяч
Воінскае званне
інжынер-генерал-маёр (1966), генерал-маёр (1984)
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы)
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Cілах СССР» III ступені

Ходан Мікалай Данілавіч нарадзіўся 3 жніўня 1918 года ў в. Юхавічы Расонскага раёна.

Скончыў Тамбоўскае артылерыйска-тэхнічнае вучылішча.

З 1939 года – кадравы ваенны.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны – у Чырвонай Арміі ў складзе 29-й арміі Заходняга і Калінінскага франтоў.

З лютага 1943 года – у 1-й гвардзейскай Чырванасцяжнай танкавай арміі Паўночна-Заходняга Варонежскага, 1-га Украінскага і 1-га Беларускага франтоў.

У 1945 годзе – начальнік службы артылерыйскага ўзбраення 8-га гвардзейскага Прыкарпацкага Берлінскага механізаванага корпуса.

Удзельнік штурму Берліна.

Інжынер-генерал-маёр (1966).

Генерал-маёр (1984).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, 16 медалямі СССР, 11 ордэнамі і медалямі Балгарыі, Венгрыі, Манголіі, Польшчы, Чэхаславакіі.

Памёр у 2003 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мікалай Данілавіч Ходан // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 200.

2. Последний бой – он трудный самый / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 8 мая. – С. 3.