Холад Валерый Міхайлавіч
Холад Валерый Міхайлавіч нарадзіўся 8 лютага 1937 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар біялагічных навук, прафесар.
У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1959–1960 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Шаркаўшчынскім раёне. З 1960 года працуе ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, асістэнт, дацэнт, а з 1966 года – загадчык кафедры хіміі. З 2006 года – прафесар кафедры хіміі УА «Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
Даследуе праблемы клінічнай біяхіміі сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар больш за 220 навуковых прац у галіне біяхіміі мікраэлементаў, бялкоў, ліпідаў. З'яўляецца аўтарам 4 кніг, атрымаў 2 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы.
Узнагароджаны знакамі «Ударнік дзявятай пяцігодкі», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі, медалямі. У 2012 годзе Валерыю Міхайлавічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік УА "Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны"».
ЛІТАРАТУРА
1. Автобиографический очерк доктора биологических наук, профессора Холода Валерия Михайловича: (к 85-летию образования УО ВГАВМ) / отв. за вып. В. П. Баран. – Витебск : ВГАВМ, 2011. – 20 с.
2. Холад Валерый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 44.
3. Холад Валерый Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 542.
4. Холод Валерий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 435.
5. Холод Валерий Михайлович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ, 2007. – С. 139.
СПАСЫЛКІ