Кірпічэнка Аляксандр Андрэевіч
Кірпічэнка Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1939 года ў в. Чырына Віцебскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне псіхіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1973).
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1962). З 1965 г. працаваў на кафедры псіхалогіі гэтага інстытута. З 1970 г. – загадчык кафедры псіхіятрыі і лячэбнай псіхалогіі.
Мае працы па даследаванні нейрафізіялагічных механізмаў псіхічнай дзейнасці чалавека ў норме і паталогіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Гінзбург, Б. Навукоўцы – медыкі / Б. Гінзбург // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2004. – 17 лют. – С. 3.
2. Шпаковская, Г. Пригласил профессор в детство / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 1999. – 15 лiп. – С. 8.