Кісялёў Пётр Андрэевіч
Кісялёў Пётр Андрэевіч нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў в. Латыгава Сенненскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі.
Доктар хімічных навук (1990). Прафесар (2003).
У 1972 годзе скончыў хімічны факультэт універсітэта імя М. Лютэра (г. Гале, Германія). 3 1972 года – у Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1980 года – загадчык лабараторыі). Адначасова з 1994 года – у Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя А. Д. Сахарава.
У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Хімічныя мадэлі монаоксігеназ» па спецыяльнасці «Хімічная кінетыка і каталіз». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Структура, дынаміка і каталітычныя ўласцівасці цытахром Р-450-змяшчаючых мадэльных мембран» па спецыяльнасці «Біяарганічная хімія».
Аўтар навуковых прац па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм уласцівасці ізаэнізмаў цытахрому Р-450 чалавека.
Сааўтар навуковых публікацый з вучонымі Германіі, ЗША, Аўстраліі, Фінляндыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Киселёв Пётр Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 51–52.
2. Киселёв Пётр Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 486–487.
3. Кісялёў Пётр Андрэевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 540.
4. Кісялёў Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 295.