Кляро Уладзімір Вікенцьевіч
Кляро Уладзімір Вікенцьевіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Віцебску. Ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант.
З 1913 года – на вайсковай службе. Удзельнік Першай сусветнай вайны, адзначаны Георгіеўскімі крыжамі. У лютым 1917 года Уладзімір Кляро скончыў школу прапаршчыкаў, служыў камандзірам роты. 3 кастрычніка 1918 года – у Чырвонай Арміі: камандзір роты, батальёна, палка.
У 1931–1938 гг. – старшы выкладчык кафедры агульнавайсковай тактыкі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна. У 1938 годзе Уладзімір Вікенцьевіч стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, быў звольнены з Чырвонай Арміі, але ўжо ў 1939 годзе быў апраўданы і прызначаны выкладчыкам Ваенна-медыцынскай акадэміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Ленінградскім фронце. 3 1942 года – намеснік начальніка штаба 24-й арміі, потым – камандзір стралковай дывізіі на Данскім фронце, удзельнік баёў пад Сталінградам. Быў паранены, пасля лячэння ў шпіталі – выкладчык Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, пасля – намеснік начальніка кафедры Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (2), Леніна, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Кляро Уладзімір Вікенцьевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 162.
2. Кляро Уладзімір Вікенцьевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 96.