Комлеў Генадзь Паўлавіч
Комлеў Генадзь Паўлавіч нарадзіўся 24 мая 1930 года ў в. Сасноўка Віцебскага раёна. Генерал-маёр (1975).
У Савецкай Арміі з 1948 г. Скончыў Ленінградскае зенітна-артылерыйскае вучылішча (1950), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (1961). Служыў у палітычных упраўленнях Уральскай і Адэскай ваенных акруг, групы савецкіх войск у Германіі. Апошняя пасада – начальнік факультэта Ваенна-палітычнай акадэміі.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр у 1988 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Комлеў Генадзь Паўлавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 693.