Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кормер Самуіл Барысавіч

Дата нараджэння
25.11.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. п. Арэхаўск
Дата смерці
10.08.1982
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіка
Навуковае званне
Доктар фізіка-матэматычных навук (1978)

Кормер Самуіл Барысавіч нарадзіўся 25 лістапада 1922 года ў г. п. Арэхаўск Аршанскага раёна, расійскі фізік, член-карэспандэнт АН СССР (1981), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Скончыў Артылерыйскую акадэмію імя Ф. Дзяржынскага (1946). З 1947 г. у ядзерным цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер Сароў). Навуковыя працы па фізіцы выбуху, вызначэнні параметраў сферычнай дэтанацыйнай хвалі і распаўсюджванні гукавых хваль ва ўдарнасціснутых рэчывах. Стварыў магутныя ёдныя лазеры і ўпершыню атрымаў імпульсы тэрмаядзерных нейтронаў у рэжыме «выбуховай абалонкі». Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення савецкай ядзернай зброі. Дзяржаўная прэмія СССР (1949). Ленінская прэмія (1959).

Памёр Самуіл Барысавіч 10 жніўня 1982 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Болсун, А. Белорусские имена в науке (физика, физико-технические науки, астрономия) / А. Болсун // Изобретатель. – 2016. – № 1. – С. 33–40.

2. Кормер Самуіл Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 410.

3. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2006. – № 1. – С. 26–27.

4. Попов, Ф. Атомную бомбу делали и наши земляки / Ф. Попов // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. – № 4. – С. 44–51.