Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Корсак Тадэвуш

Дата нараджэння
каля 1741
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Заскаркі
Дата смерці
04.11.1794
Род дзейнасці
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ
Воінскае званне
генерал-маёр

Корсак Тадэвуш нарадзіўся каля 1741 года ў в. Заскаркі Полацкага раёна, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Паходзіў з роду Корсакаў. Па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Тадэвуш Корсак у 1787 годзе стаў віленскім земскім суддзёй. Быў адным з самых актыўных паслоў ад ВКЛ на чатырохгадовым сейме 1788–1792 гг., дамагаўся стварэння асобнай для ВКЛ скарбовай і паліцэйскай адміністрацыі. У пачатку паўстання 1794 года ў ВКЛ прыбыў у Вільню на чале некалькіх дзясяткаў узброеных навакольных і ўласных сялян. У маі 1794 года ўвайшоў у склад паўстанцкай парадкавай камісіі Віленскага ваяводства. 19–20 ліпеня 1794 года ўдзельнічаў у абароне Вільні разам з атрадам генерала Меена. 31 жніўня 1794 года Т. Корсак атрымаў ад Т. Касцюшкі званне генерал-маёра.

Загінуў 4 лістапада 1794 года пры абароне Прагі. Пахаваны разам з Я. Ясінскім пры варшаўскім касцёле «На Камёнку».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Корсак Тадэвуш // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 165.

2. Корсак Тадэвуш // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 98.

3. Корсак Тадэвуш // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 642.

4. Корсак Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 239.