Кошалеў Уладзімір Сямёнавіч
Кошалеў Уладзімір Сямёнавіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1951 года ў Віцебску.
У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу № 3 г. Віцебска. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава.
У 1971–1973 гг. праходзіў службу на падводнай лодцы Чырванасцяжнага Паўночнага флоту. У 1976–1999 гг. працаваў урачом-хірургам, галоўным урачом участковай бальніцы п. Ушакоўскае вос. Урангеля. У 1995–1999 гг. з'яўляўся кіраўніком адміністрацыі вострава Урангеля.
Неаднаразова ўдзельнічаў у зімоўках на дрэйфуючых станцыях «Паўночны полюс» і ў Антарктыцы. Працаваў на атамным ледаколе «Арктыка».
У 2000–2007 гг. – генеральны дырэктар Навуковага Цэнтра вывучэння Арктыкі і Антарктыкі «Полюс».
Памочнік намесніка старшыні Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Начальнік Першай Расійскай дрэйфуючай навукова-даследчай станцыі «Паўночны полюс-32». Прэзідэнт фонду падтрымкі ветэранаў Арктыкі і Антарктыкі «Полюс».
Кавалер ордэна Мужнасці. «Ганаровы палярнік СССР».
ЛІТАРАТУРА
1. Дроздова, Н. Для равновесия на земле / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 3 мая. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).
2. Дроздова, Н. На краю Земли прошли лучшие годы Владимира Кошелева / Н. Дроздова // Народная газета. – 2007. – 20 снеж. – С. VII.
3. Костюкевич, В. Флаг над полюсом / В. Костюкевич // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 12 мая. – С. 2.
4. Кошалеў Уладімір Сямёнавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 165.
5. Кошалеў Уладімір Сямёнавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 98.
6. Кошелев, В. С. Владимир Кошелев: «Беларусь должна стать полярной державой!» / В. С. Кошелев ; беседовал Е. Карпас // Знамя юности. – 2008. – 12 дек. – С. 23.
СПАСЫЛКІ