Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Косінец Аляксандр Мікалаевіч

Дата нараджэння
27.05.1959
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Роскі Сялец
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
Воінскае званне
генерал-маёр запасу
Навуковае званне
доктар медыцынскіх навук
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
медаль «За працоўную доблесць»
медаль М. В. Ламаносава
нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»
ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ганаровая граматая Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ордэна «За асабістыя заслугі»
ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені
ордэн «Кадэцкі Крыж» II ступені
залаты медаль Альберта Швейцэра
ордэн Айчыны ІІІ ступені

Косінец Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 27 мая 1959 года ў в. Роскі Сялец Аршанскага раёна. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, дзяржаўны дзеяч.

У 1982 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1980 па 1994 гг. з'яўляўся клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

З 1995 па 1997 год узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Інфекцыя і хірургія». З 1997 па 2005 гг. – рэктар Віцебскага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

З 2005 па 2008 гг. – намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 24 лістапада 2008 года па 27 снежня 2014 года – старшыня Віцебскага аблвыканкама. 3 лістапада 2011 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прысвоіў А. М. Косінцу воінскае званне генерал-маёра.

З 27 снежня 2014 года да 5 снежня 2016 года – кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 ў сувязі з пераходам на іншую працу. 30 мая 2017 назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За асабістыя заслугі», ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, Святога Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра, ордэнамАйчыны ІІІ ступені.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александр Косинец – член Совета Республики // Віцебскі рабочы. – 2009. – 10 янв. – С. 1.

2. Алимова, Е. В полку почетных граждан прибыло / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 28 июня. – С. 5.

3. Vivat Doctor! // Вiцебскі рабочы. –1998. –10 лют. – С. 1.

4. Вотинцева, Г. Ректор, редактор, хирург / Г. Вотинцева // Витебский курьер. – 1997. – 5 дек. – С. 2.

5. Косинец Александр Николаевич: биография председателя Витебского аблисполкома // Народнае слова. – 2008. – 27 лістап. – С. 2

6. Косинец Александр Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 235.

7. Косинец Александр Николаевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 69–70 

8. Косінец Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 431.

9. О назначении А. Н. Косинца председателем Витебского облисполкома // Советская Белоруссия. – 2008. – 25 нояб. – С. 2.

10. Петрова, Н. С почетным званием! / Н. Петрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 25 нояб. – С. 2.

11. Хороший опыт и свежий взгляд... // Віцебскі рабочы. – 2008. – 27 нояб. – С. 1.