Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Козіч Валерый Паўлавіч

Дата нараджэння
22.01.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Тумілавічы
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
оптыка і спектраскапія
Навуковая ступень
доктар фізіка-матэматычных навук
Узнагароды і прэміі
прэмія Ленінскага камсамола СССР

Козіч Валерый Паўлавіч нарадзіўся 22 студзеня 1954 года ў в. Тумілавічы Докшыцкага раёна. Беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава (1977). 3 1977 года – у Інстытуце фізікі НАН Беларусі, з 1978 г. малодшы, з 1985 г. старшы, з 1996 г. вядучы навуковы супрацоўнік.

Даследаванні ў галіне нелінейнай оптыкі і спектраскапіі. Прэмія Ленінскага камсамола СССР (1984) за распрацоўку высокаадчувальных метадаў актыўнай лазернай спектраскапіі камбінацыйнага рассейвання святла і іх ужыванне для даследавання газаў і вадкасцей. Мае больш за 50 навуковых публікацый.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козіч Валерый Паўлавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 625.