Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Красоўскі Пётр Аляксандравіч

Дата нараджэння
10.07.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Род дзейнасці
вучоны
Навуковая ступень
доктар эканамічных навук
Узнагароды і прэміі
медаль «За бездакорную службу ва Узброеных Сілах СССР»
медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Ганаровая грамата Федэральнага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі

Красоўскі Пётр Аляксандравіч нарадзіўся 10 ліпеня 1954 года ў п. Коханава Талачынскага раёна.

Скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага (1990).

Супрацоўнік КДБ СССР (1983–1991), прэзідэнт Навукова-тэхналагічнага цэнтра «Новыя тэхналогіі і канверсія» (1992–1996), генеральны дырэктар Незалежнай экспертнай кампаніі «Масэкспертыза» (1996–2003), генеральны дырэктар Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут фізіка-тэхнічных і радыётэхнічных вымярэнняў» (2003–2010).

У 1992–1994 гг. рэалізаваў праект па акрэдытацыі расійскай выпрабавальнай лабараторыі ў Нацыянальнай службе акрэдытацыі Англіі.

З 2004 года – намеснік сустаршыні Міжведамаснага кансультацыйнага навуковага савета па метралагічным забеспячэнні ядзерна-зброевага комплексу РФ.

З 2009 года – намеснік сустаршыні Міжведамаснай навукова-тэхнічнай камісіі па метралагічным забеспячэнні ядзерна-энергетычнага комплексу РФ.

З'яўляецца намеснікам старшыні рэдакцыйнага савета часопіса «Кан'юнктура рынкаў».

Сапраўдны член расійскай Акадэміі праблем якасці, член Клуба ветэранаў дзяржаўнай бяспекі.

Аўтар больш за 20 апублікаваных навуковых прац па праблемах экспертнай дзейнасці, у тым ліку кніг: «Тавар і яго экспертыза» (1998, 2000), «Таварная экспертыза. Тэорыя і практыка» ў 2-х тамах (2006), «Метралогія касмічных навігацыйных спадарожнікавых сістэм» (2009). Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу ва Узброеных Сілах СССР», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», Ганаровай граматай Федэральнага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Королев, М. Хранитель времени / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2009. – 16 мая. – С. 3.

2. Учёный широкого профиля // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 41–42.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Большая биографическая энциклопедия «Академик». Красовский Петр Александрович