Кроз Дора Захараўна
Кроз Дора Захараўна нарадзілася 12 лістапада 1909 года ў г. Сянно. Беларуская артыстка оперы (лірыка-каларатурнае сапрана).
Скончыла Віцебскае музычнае вучылішча. У 1933 годзе – Беларускую студыю оперы і балета, у 1937 годзе – Беларускую кансерваторыю (клас В. Несцярэнка).
У 1933–1949 гг. – салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Стварыла запамінальныя вобразы ў операх класічнага рэпертуару: Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізе), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі).
Сярод іншых оперных партый: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Караліна («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Руслана («Кветка шчасця» А. Туранкова), Разіна («Сявільскі цырульнік» Дж. Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха).
У гады Вялікай Айчыннай вайны артыстка была вымушана застацца ў Расіі. Тэатр працаваў у г. Горкі (зараз – Ніжні Ноўгарад). Артысты выязджалі з канцэртамі на фронт, у шпіталі, дзе выступалі перад раненымі байцамі.
Узнагароджана медалём «За Перамогу над Германіяй».
Памерла 8 снежня 1997 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. З каханнем і песняй праз вайну / В. Бандарэвіч / Голас Сенненшчыны. – 2010. – 15 чэрв. – С. 3.
2. Кроз Дора Захараўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 569.
3. Кроз Дора Захараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 475.
4. Кроз Дора Захараўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 75–76.
5. Кроз Дора Захараўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 551.
6. Смольскі, Б. С. Кроз Дора Захараўна / Б. С. Смольскі / Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 542.
СПАСЫЛКІ