Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч

Дата нараджэння
16.11.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Машкова
Дата смерці
30.09.2013
Род дзейнасці
мовазнавец
Навуковае званне
Доктар філалагічных навук (1956)
Узнагароды і прэміі
медаль «За адвагу»
медаль «Партызану Айчыннай вайны I ступені»
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч нарадзіўся 16 лістапада 1923 года ў в. Машкова Аршанскага раёна, беларускі эстэтык і мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

У 1938 годзе сям'я пераехала ў Оршу. Тут у 1940 годзе Мікалай скончыў 10 класаў 2-й сярэдняй школы і быў прыняты ў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

У 1941 годзе, скончыўшы 1 курс інстытута, добраахвотнікам пайшоў на фронт. Мікалая накіравалі ў школу малодшых камандзіраў стралковага палка пад Смаленскам. У 1942 годзе пайшоў у партызанскі атрад – ваяваў у дыверсійнай групе, пазней стаў начальнікам штаба аднаго з атрадаў 2-й Заслонаўскай брыгады.

Пасля заканчэння вайны ў 1945 годзе М. І. Крукоўскі паступіў на I курс філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР.

У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі, і ў 1963 годзе перайшоў на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на кафедру гісторыі філасофіі, логікі і эстэтыкі.

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі – аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў па праблемах сучаснай эстэтыкі, культуралогіі, пытаннях станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, суверэнітэту.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1994 годзе быў адным са стваральнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратычнай партыі.

У 1990-я гады ўдзельнічаў у шматлікіх грамадскіх ініцыятывах, у навуковых праграмах Нацыянальнага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Ф. Скарыны, публікаваўся з навукова-папулярнымі і палемічнымі артыкуламі ў перыядычных выданнях. У 1996 годзе ўваходзіў у склад Грамадскага камітэта абароны беларускай нацыянальнай сімволікі. І ў гэты ж час працягваў фундаментальную навуковую працу.

Памёр Мікалай Ігнатавіч 30 верасня 2013 года.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 431.

2. Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 131.

3. Юцова, В. Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі / В. Юцова // Аршанская газета. – 2000. – 4 крас. – С. 3.