Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ктатараў Алег Аляксандравіч

Дата нараджэння
15.06.1919
Месца нараджэння
Саратаўская вобласць, г. Хвалынск
Дата смерці
11.12.1974
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія СССР (1970)

Ктатараў Алег Аляксандравіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1919 года ў г. Хвалынск Саратаўскай вобласці.

У 1941 г. скончыў вучобу ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце нафты і газу імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу».

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію, але неўзабаве як спецыяліст-нафтаперапрацоўшчык быў адкліканы з войска ў Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР і камандзіраваны на працу ў г. Орск Арэнбургскай вобласці, дзе ён працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе імя В. П. Чкалава.

У 1949 г. па загаду Міністэрства яго камандзіравалі ў Чарнікаўск Башкірскай АССР, дзе да 1956 г. ён працаваў на пасадах начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела і галоўнага інжынера Чарнікаўскага НПЗ, а затым – дырэктара Новаўфімскага НПЗ.

З 1956 г. – у цэнтральным апараце Міністэрства хімічнай прамысловасці, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па перапрацоўцы нафты і вытворчасці штучнага вадкага паліва. У 1957 г. камандзіраваны ў КНР для аказання тэхнічнай дапамогі па будаўніцтве завода і перапрацоўцы нафты; затым – на будаўніцтва Новаяраслаўскага НПЗ.

У 1958 г. накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. А. А. Ктатараў – першы дырэктар прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам была ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перапрацоўцы нафты АВТ-1. Дзякуючы яго ініцыятыве, пачала развівацца сацыяльная сфера: адкрываліся крамы, дзіцячыя сады, моладзевыя інтэрнаты, будавалася жыллё.

У 1963 г. прызначаны намеснікам старшыні Савета народнай гаспадаркі БССР па нафтаперапрацоўцы, хіміі і мікрабіялагічнай прамысловасці. З 1965 г. – першы намеснік міністра нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці СССР.

Член ЦК КПБ Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963–1967), дэлегат XX з'езда КПСС. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны». За вялікі ўклад у навукова-тэхнічны прагрэс галіны, стварэнне і прамысловае ўкараненне ўстаноўкі АВТ-6 на Полацкім НПЗ у 1970 годзе яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Памёр Алег Аляксандравіч 11 снежня 1974 года.

Імя Ктатарава носіць адна з вуліц Наваполацка, у горадзе ўсталяваныя бюст і мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вахрамеева, И. Улица Двинская – часть генерального плана Олега Ктаторова / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2014. – 14 июня. – С. 1, 3.

2. Ктаторов Олег Александрович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 89.

3. Ктаторов Олег Александрович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 5.

4. Кулешова, Е. А. Большой заплыв / Е. А. Кулешова ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 14 марта. – С. 5.

5. Тетерук, В. Первый директор первого белорусского НПЗ / В. Тетерук // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 11 июля. – С. 3.

6. Факеев, В. Большак отечественной нефтехимии / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 6 лют. – С. 2.

7. Факеев, В. Первый директор / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 17 ліп. – С. 2.

8. Факеев, В. Футбол и память / В. Факеев // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2010. – 6 февр. – С. 6.

9. Факеев, В. Гений места / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 20 июня. – С. 4.