Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кубліцкі-Піотух Адам Феліксавіч

Дата нараджэння
24(05).12(01).1855(1856)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
1932
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
Навуковая ступень
кандыдат навук

Кубліцкі-Піотух Адам Феліксавіч нарадзіўся 24 снежня 1855 года (па іншых звестках 5 студзеня 1856 года) у Віцебску. Дзяржаўны дзеяч.

У 1875 годзе скончыў Віцебскую гімназію з залатым медалём, у 1879 годзе – юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата навук.

У 1883–1885 гг. служыў у арміі. У лютым 1885 года быў «прызначаны на службу ва Удзельнае ведамства з прылічэннем да Дэпартамента ўдзелаў». У студзені 1915 года быў прызначаны сенатарам. 3 1905 года ўзначальваў лясны дэпартамент Расіі, адначасова працаваў інспектарам корпуса ляснічых. Быў адным з найбуйнейшых спецыялістаў лясной гаспадаркі Расіі.

Кубліцкі-Піотух Адам Феліксавіч – аўтар шэрагу навуковых прац на тэму лясной гаспадаркі.

Родны дзядзька вядомага рускага паэта Аляксандра Блока.

Памёр Адам Феліксавіч у 1932 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кубліцкі-Піотух Адам Феліксавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 169.

2. Кубліцкі-Піотух Адам Феліксавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 100.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Кублицкий-Пиоттух Адам Феликсович (1855–1932). Начальник Алтайского округа (1900–1904)