Кухто Мікалай Кузьміч
Кухто Мікалай Кузьміч нарадзіўся 12 снежня 1919 года ў Віцебску.
Яго бацька быў рабочым-чыгуначнікам. Пасля заканчэння школы М. К. Кухто паступіў у Віцебскі тэхна-энергетычны тэхнікум. У 1939 годзе быў накіраваны на Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Кірава, дзе да 1940 года працаваў тэхнікам па ліцейнай справе.
У 1940 годзе М. К. Кухто паступіў на вучобу на маторны факультэт Казанскага авіяцыйнага інстытута. Быў накіраваны на Казанскі авіяцыйны завод імя Гарбунова, дзе працаваў спачатку ў кавальскім і ліцейным цэхах. Затым М. Кухто прызначаецца кіраўніком канструктарскай групы па камерах згарання ў ОКБ-16. Гэта і вызначыла яго будучую канструктарскую дзейнасць.
У 1959 годзе М. К. Кухто быў камандзіраваны ў Кітайскую Народную Рэспубліку ў рамках праграмы навукова-тэхнічнай дапамогі СССР. Савецкія спецыялісты дапамагалі ствараць завод газатурбінных рухавікоў. У 1968 годзе М. К. Кухто абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук. У красавіку таго ж года міністэрскім загадам М. К. Кухто прызначаны намеснікам галоўнага канструктара па эксплуатацыі і серыйнай вытворчасці НВП «Машпроект».
Газатурбінныя рухавікі, якія ствараліся ў НВП пры ўдзеле М. К. Кухто, прызначаліся, галоўным чынам, для грамадзянскага і ваеннага суднабудавання. Але ў гэты ж час група Кухто распрацоўвае новае прымяненне газатурбінных устаноўкам. У 1969 годзе ў Цюмені спецыялістамі "Машпраекта" была сабрана першая плаваючая генератарная электрастанцыя на аснове газатурбіннай сілавой устаноўкі. Гэтая мабільная электрастанцыя прызначалася для энергазабеспячэння цяжкадаступных рэгіёнаў СССР.
М. К. Кухто пайшоў на заслужаны адпачынак у 1985 годзе, яму была прызначана персанальная прэмія. Але і пасля гэтага ён удзельнічаў у працы "Машпраекта", заснаваў музей прадпрыемства.
Мікалай Кухто памёр у Мікалаеве 23 сакавіка 2006 года.
Мадыфікацыі газатурбінных рухавікоў, створаных пры ўдзеле М. К. Кухто, сёння прымяняюцца ў суднабудаванні, у здабыўной галіны, у энергетыцы.
СПАСЫЛКІ