Кулішаў Уладзімір Іванавіч
Кулішаў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 24 красавіка 1931 года ў в. Слабада Лёзненскага раёна, беларускі акцёр.
У 1954 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у драматычных тэатрах Расіі, Казахстана, Беларусі, у тым ліку у Гомельскім абласным (1954–1957) і Брэсцкім тэатры драмы і музыкі (з 1960).
У вобразах сучаснікаў выкарыстоўваў прыёмы псіхалагічнага рэалізму, сцэнічныя характары вызначаліся інтэлігентнасцю, глыбінёй, шматпланавасцю. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Лявон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Мікола, Сербаноўскі («Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Даніла Антонавіч, Дораш, Зоммер («Калі можаш, прабач», «Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Джэнтльмен («Лаліта» Э. Олбі) і інш.
Памёр Уладзімір Іванавіч 1 красавіка 1998 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулишев Владимир Иванович / О. В. Давидович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 13.
2. Гаробчанка, Т. Я. Кулішаў Уладзімір Іванавіч / Т. Я. Гаробчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 620–621.
3. Гаробчанка, Т. Я. Кулішаў Уладзімір Іванавіч / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 551