Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кульнеў Якаў Пятровіч

Дата нараджэння
05.08.1763
Месца нараджэння
Расія, Калужская губерня, Казельскі павет
Дата смерці
01.08.1812
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Воінскае званне
генерал-маёр (1808)
Узнагароды і прэміі
ордэн святога Уладзіміра IV ступені
ордэн святой Ганны II ступені
ордэн Георгія Перамаганосца III ступені

Кульнеў Якаў Пятровіч нарадзіўся 5 жніўня 1763 года ў Казельскім павеце Калужскай губерні.

Расійскі ваенны дзеяч.

Генерал-маёр (1808).

У 1785 годзе скончыў Пецярбургскі сухапутны кадэцкі корпус.

У 1787–1791 гг. – удзельнік руска-турэцкай вайны.

У 1792–1793 гг. – удзельнік польскай кампаніі.

У час паўстання 1794 года – удзельнік баёў супраць войск Рэчы Паспалітай пад Ашмянамі, Лідай, Вільняй, Кобрына, Крупчыцкага бою, узяцця Брэста і Варшавы.

У 1797–1806 гг. служыў у Сумскім гусарскім палку.

У складзе Гродзенскага гусарскага палка ўдзельнічаў у руска-пруска-французскай вайне 1806–1807 гг. і руска-шведскай вайне 1808–1809 гг.

Я. П. Кульнеў здзейсніў экспедыцыю на Аландскія астравы. Яго войскі пераправіліся цераз Батнічны заліў, занялі мястэчка Грысельгам, Стакгольм. За гэты паход ён атрымаў ордэн святой Ганны II ступені. За гэты час Кульнеў прайшоў шлях ад маёра да генерал-маёра.

Узнагароджаны ордэнамі святога Уладзіміра IV ступені, Ганны II ступені, Георгія Перамаганосца III ступені. Цар Аляксандр I падарыў залатую шаблю з надпісам «За храбрасць» і рэскрыптам.

З 1810 года – камандзір Беларускага гусарскага палка, з 29 студзеня 1811 года – камандзір Гродзенскага гусарскага палка.

У гады Айчыннай вайны 1812 года камандаваў авангардам і ар'ергардам з трох палкоў корпуса П. Х. Вітгенштэйна.

28 чэрвеня 1812 года пад Вількамірам (зараз – Укмерге, Літва) вытрымаў 8-гадзінны цяжкі бой з французскім корпусам маршала Ш. Удзіно, але быў вымушаны адступіць.

15 ліпеня 1812 года пасля дробных сутычак атрымаў значную перамогу каля аг. Друя на Браслаўшчыне. Былі разбіты два французскія кавалерыйскія палкі, у палон захоплена больш за 140 чалавек, у тым ліку генерал.

20 ліпеня (1 жніўня) 1812 года авангард Кульнева сутыкнуўся з галоўнымі сіламі французскага корпуса і пацярпеў паражэнне.

Я. П. Кульнеў быў смяротна паранены і памёр на поле бітвы. Ён быў пахаваны каля былога х. Сівошына Полацкага павета (зараз – в. Лісуны Полацкага раёна).

Удзіно зноў пачаў рухацца да вёскі Клясціцы. Але 21 ліпеня 1812 года войскі Удзіно пацярпелі паражэнне і былі вымушаны адступіць за р. Дрыса каля х. Сівошына, дзе яны спалілі мост і сялібу.

У Клясціцкіх баях прымалі ўдзел каля 17 тысяч рускіх войск, якія нанеслі паражэнне 20-тысячнаму французскаму корпусу. Гэта быў першы поспех рускай арміі ў пачатку Айчыннай вайны 1812 года.

У 1830 годзе на месцы гібелі генерал-маёра Кульнева на беразе р. Дрыса быў устаноўлены помнік. У 1972 годзе была ўстаноўлена гранітная стэла з партрэтам генерала і надпісам на павароце з аўтадарогі Полацк – Расоны.

У 1832 годзе Я. П. Кульнеў быў перапахаваны ў маёнтку Ільзенберг Рэжыцкага павета (зараз – Латвія), які належыў яго брату І. П. Кульневу.

У 1909 годзе імя Кульнева прысвоена Клясціцкаму гусарскаму палку (да 1824 года – Гродзенскі), у 1900 годзе – Полацкай настаўніцкай семінарыі. У 1911 годзе ст. Межвіды Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі перайменавана ў гонар генерала Кульнева. У доме, дзе прайшло дзяцінства Кульнева (г. Лудза), працуе краязнаўчы музей.

Яго імем названы вуліцы ў Полацку і Лудзе (былы Люцын, Латвія). У аг. Друя на Браслаўшчыне пастаўлены помнік.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьеў, В. Расоншчына ў Айчыннай вайне 1812 г. / В. Афанасьеў, Р. Прудоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 38–40.

2. Ахраменка, А. Сын Айчыны / А. Ахраменка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 41–42.

3. Бектинеев, Ш. И. Кульнев Яков Петрович / Ш. И. Бектинеев // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые – С. 348.

4. Бекцінееў, Ш. Кульнеў Якаў Пятровіч / Ш. Бекцінееў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 297–298.

5. Белят, М. Яков Кульнев: первый герой войны 1812 года / М. Белят // Народная газета. – 2012. – 1 сак. – С. VI.

6. Бондаренко, В. «Славный год сей минул, но не пройдут содеянные в нем подвиги...» / В. Бондаренко // Беларуская думка. – 2012. – № 6. – С. 13–16.

7. Бруцкі, А. Паданні далёкай вайны / А. Бруцкі // Народнае слова. – 2012. – 29 верас. – С. 6.

8. Вахрамеева, И. Возрождение памяти / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2003. – 19 авг. – С. 2.

9. Слово о генерале / подгот. О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 17 жн. – С. 8.

10. Грэчка, І. Вольна, алавяны салдацік! / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2009. – 17 кастр. – С. 12.

11. Грэчка, І. Мужчынская размова / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 22 лют. – С. 14–15.

12. Дединкина, С. Скажи-ка, дядя, ведь не даром... / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 9 крас. – С. V.

13. Дзядзюля, А. След далёкай вайны / А. Дзядзюля // Звязда. – 2012. – 22 жн. – С. 3.

14. Егорова, О. Памятник / О. Егорова // Советская Белоруссия. – 1999. – 24 июня. – С. 4.

15. Ермоленко, В. Почему Наполеон пошёл на Москву, а не на Петербург? / В. Ермоленко // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2013. – № 3. – С. 69–72.

16. Иванова, Л. Подвиг генерала Кульнева / Л. Иванова // Советская Белоруссия. – 2012. – 2 авг. – С. VI.

17. Карасёў, В. Герой, які служыць Айчыне, не памірае / В. Карасёў // Полацкi веснiк. – 2007. – 24 ліп. – С. 4.

18. Кожар, Н. Тут мужнасцю продкаў усё навокал напоўнена / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2007. – 6 лют. – С. 4.

19. Кульнеў Якаў Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 10.

20. Малишевский, Н. Герой, Отечеству служивший / Н. Малишевский // Рэспублiка. – 2007. – 14 ліп. – С. 14.

21. Марціновіч, А. Адважны рыцар на кані / А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2006. – № 9. – С. 117–125.

22. Масляніцына, І. Кавалергарды полацкага генерала / І. Масляніцына // Культура. – 2012. – 24 лістап. – С. 14.

23. Минина, А. Сражение под Клястицами – первая крупная победа русского оружия / А. Минина // Гісторыя і грамадазнаўства. – 2012. – № 8. – С. 50–51.

24. Пальцев, А. Между прошлым и будущим / А. Пальцев // Химик (Новополоцк). – 2002. – 19 июля. – С. 2.

25. Пугачева, Н. «Для чести и славы Отечества» / Н. Пугачева // Бібліятэка прапануе. – 2008. – № 11. – С. 6–7.

26. «Росинки рассвета на теплой ладони лесов» / подгот. Л. Трапезникова // Беларускi час. – 2014. – 28 нояб. – С. 20–21.

27. Сеньков, В. Путь русского воина / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 17 марта. – С. 8.

28. Степанов, Г. Генерал в прожженной шинели / Г. Степанов // Эхо планеты. – 2012. – № 27. – С. 28–31.

29. Усс, Б. Виват, гусары! / Б. Усс // Советская Белоруссия. – 2003. – 3 июня. – С. 9.

30. Чаплина, М. Непобедимые Клястицы / М. Чаплина // Народная газета. – 2012. – 9 жн. – С. VI.

31. Шнейдер, А. «Отличнейший генерал» Кульнев / А. Шнейдер // Народнае слова. – 2012. – 13 верас. – С. 15.

32. Ярошевич, К. Российскую империю спасли... под Клястицами / К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2011. – 3 дек. – С. 15.