Курачкін Канстацін Трафімавіч
Курачкін Канстацін Трафімавіч нарадзіўся 2 (15) снежня 1902 года ў в. Арцёмава Віцебскага раёна. Генерал-маёр (1942).
Удзельнік грамадзянскай вайны. У Чырвонай Арміі са студзеня 1919 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1930), Чарнавіцкі ўніверсітэт (1951). З 1920 г. на Заходнім фронце, у красавіку–ліпені 1922 г. у складзе ЧОН удзельнік барацьбы супраць бандытызму ў Віцебскім і Суражскім паветах. З 1923 г. – у войсках Заходняй і Беларускай ваенных акруг. У Вялікую Айчынную вайну на Ленінградскім фронце – ваенны камісар стралковага корпуса, член Ваеннага савета арміі, намеснік па палітчастцы, начальнік аператыўнай групы гвардзейскіх мінамётных часцей. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Ціхвінскай, Краснасельска-Ропшынскай і Нарвенскай аперацый. Пасля вайны – начальнік ваеннай кафедры. У 1953 г. выйшаў у адстаўку.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Курачкін Канстанцін Трафімавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 693.