Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна
Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна нарадзілася 21 сакавіка 1915 года ў Віцебску. Актрыса.
У 1937 годзе скончыла Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. У 1937–1941 гг. працавала ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 1944–1976 гг. – у Брэсцкім абласным драматычным тэатры.
Характарная актрыса. Яе работы вызначаліся падкрэсленай тэатральнай формай, дэталёвай распрацоўкай сцэнічных характараў. Сярод лепшых роляў: Акуліна Іванаўна («Мяшчане» М. Горкага), мадам Абломак («Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава), Маруся Гарбацэвіч («Блакітнае і ружовае» А. Бруштэйн), Луніна («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), місіс Пэдзі («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Марыя Васільеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Паліна Карпаўна («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага), Баба Яга («Два клёны» Я. Шварца), Круціцкая («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага) і інш.
У 1976 годзе Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок удастоена ганаровага звання «Заслужаная артыстка БССР».
Памерла Зінаіда Валянцінаўна 1 верасня 1985 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Баравік, Р. І. Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна / Р. І. Баравік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 48.
2. Баравік, Р. І. Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна / Р. І. Баравік // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 645.
3. Баравік, Р. І. Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна / Р. І. Баравік // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 559.
4. Курденок Зинаида Валентиновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 14–15.