Кускоў Мікалай Сямёнавіч
Кускоў Мікалай Сямёнавіч нарадзіўся ў 1931 года ў в. Пупкі (зараз Новыя Чаромушкі) Скопкінскага раёна Разанскай вобласці.
З 1949 па 1951 гг. працаваў на шахце № 44. У 1951 г. быў прызваны ў армію, у паветрана-дэсантныя войскі. Службу праходзіў у БССР у п. Баравуха-1.
Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у Разані. У 1958 г. пераехаў у Полацк. Адзін з 15 першабудаўнікоў, якія працавалі над будаўніцтвам новага горада. Працаваў у трэсце № 16 «Нафтастрой», СУ-121 на пасадзе брыгадзіра.
У 1976 г. пасля заканчэння вучобы ў Наваполацкім нафтавым тэхнікуме быў камандзіраваны кіраўніцтвам трэста № 16 у Мангольскую Народную Рэспубліку для аказання дапамогі ў будаўніцтве медна-малібдэнавага камбіната.
У 1979 г. працягнуў сваю працоўную дзейнасць у БУ-6. Дэпутат гарадскога Савета 1-га і 2-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна, медалямі «За доблесную працу», «Ветэран Працы» і іншымі. У 1998 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацака».
Памёр Мікалай Сямёнавіч у 2009 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Кусков, Н. Пьедестал трудовых побед / Н. Кусков // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 21 жн. – С. 2.
2. Кусков Николай Семенович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 90.
3. Кусков Николай Семенович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 18.
4. Малашеня, Л. Так начинался Нефтеград / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2009. – 5 верас. – С. 4.
5. Факеев, В. Крутая судьба / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 17 лістап. – С. 4, 9.
6. Факеев, В. Крутая судьба / В. Факеев // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 27 студз. – С. 3.
7. Факеев, В. Первостроитель / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 28 студз. – С. 2.