Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кусцінскі Міхаіл Францавіч

Дата нараджэння
28.09.1829
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Завідзічы
Дата смерці
1905
Род дзейнасці
археолаг, гісторык, краязнавец, фатограф

Кусцінскі Міхаіл Францавіч – археолаг, гісторык, краязнавец, фатограф.

Нарадзіўся 28 верасня 1829 года ў маёнтку Завідзічы (зараз вёска ў Лепельскім раёне).

Паходзіў з дваранскага роду.

Атрымаў першапачатковую адукацыю на Лепельшчыне, скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.

Раскопкамі пачаў займацца з 1852 года. Першым даследваў Гнёздаўскія курганы ля вёскі Гнёздава. Таксама даследваў тэрыторыю ў вярхоўі рэк Волга, Заходняя Дзвіна, Днепр.

З 1855 года даследваў курганы ў Завідзічах і Барысавы камяні.

У 1860–1890 гг. – вывучаў археалогію Віцебшчыны, склаў яе археалагічную карту.

Сабраная вучоным багатая калекцыя каменных, бронзавых, жалезных прадметаў была перададзена ў музеі Віцебска, Польшчы, Расіі. Матэрыялы раскопак ён увекавечваў фатаграфаваннем, якое сталася пачаткам стварэння першай у Беларусі фотатэкі помнікаў старажытнасці.

Захавалася некалькі яго навуковых публікацый у «Віленскім весніку», у «Полацкіх епархіяльных ведамасцях» і «Віцебскіх губернскіх ведамасцях». Гэта «Заметкі аб археалагічных раскопках у Віцебскай губерніі» (1860), «Вопыт археалагічных даследаванняў у Лепельскім павеце Віцебскай губерніі» (1865), «Заметка аб знаходках у Віцебскай губерні ў курганах са спаленнем» (1871), «3 заметак аб курганах Лепельскага павета» (1903).

Напісаў гісторыка-эканамічны нарыс «Лепельскі павет Віцебскай губерніі» (1903).

Шмат яркіх доказаў яго актыўнай дзейнасці ўтрымліваецца ў кнізе Л. В. Аляксеева «Беларуская археалогія і гістарычнае краязнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў».

У 1871 годзе прыняў удзел у мастацка-археалагічнай выставе ў Менску.

За вялікі ўнёсак у навуковыя даследванні Кусцінскі быў абраны членам-карэспандэнтам (1867), а з 1874 года – правадзейным членам імператарскага Маскоўскага археалагічнага таварыства.

2 ліпеня 1875 года быў абраны ганаровым міравым суддзёй Лепельскай акругі.

Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягнуў увагу шматлікіх археолагаў.

Памёр у 1905 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Археолаг з маёнтка Завідзічы // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 30 кастр. – С. 3.

2. Бамбешка, І. І. Фарміраванне прыватных калекцый на Віцебшчыне ў канцы XVIII – пачатку XX ст. / І. І. Бамбешка // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. – С. 106–110.

3. Каробушкіна, Т. М. Кусцінскі Міхаіл Францавіч / Т. М. Каробушкіна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 58.

4. Кустинский Михаил Францевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 15–16.

5. Міхаіл Францавіч Кусцінскі // Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI cт. – 1944 г. : даведнік / М. В. Півавар. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – С. 71–72.

6. Мядзведзева, В. У. Археолагі-ўраджэнцы Віцебскай зямлі: працы, здабыткі, вынікі / В. У. Мядзведзева // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Минск : Медисонт, 2012. – С. 421–434.

7. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.

8. Шарковская, Н. Ю. Археолог-любитель из Завидичей ( о выявленных материалах М. Ф. Кустинского в фондах ВОКМ) / Н. Ю. Шарковская // «Лепельскія чытанні» : навукова-практычная канферэнцыя / склад. А. У. Стэльмах. – Віцебск, 2004. – С. 11–17.

9. Януш, І. Археолаг з Завідзічаў / І. Януш // Культура. – 2003. – 12–18 ліп. – С. 14.

10. Януш, І. З любоўю да Лепельшчыны / І. Януш // Краязнаўчая газета. – 2004. – № 3 (студз.). – С. 2.

11. Януш, І. Лепельскі археолаг, краязнавец М. Ф. Кусцінскі / І. Януш // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 101–102.

12. Януш, І. Міхаіл Францавіч Кусцінскі / І. Януш // Народнае слова. – 2000. – 11 крас. – С. 5.

13. Януш, І. Новыя назвы вуліц / І. Януш // Лепельскі край. – 2013. – 2 жн. – С. 2.

14. Януш, І. У памяць знакамітых землякоў / І. Януш // Лепельскі край. – 2015. – 22 крас. – С. 3.