Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кузьміцкі Баляслаў Браніслававіч

Дата нараджэння
20.04.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Пасекі
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
фармакалогія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата НАН Беларусі

Кузьміцкі Баляслаў Браніслававіч нарадзіўся 20 красавіка 1931 года ў в. Пасекі Докшыцкага раёна. Беларускі вучоны ў галіне фармакалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978). Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1958). Працаваў галоўным урачом Даўгінаўскай бальніцы Крывіцкага раёна Мінскай вобласці (1959–1960). 3 1963 г. на кафедры фармакалогіі Мінскага медінстытута, з 1974 г. – дацэнт кафедры, з 1976 г. – загадчык гэтай кафедры. 3 1982 г. – загадчык аддзела біядаследаванняў Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 1993 года – кіраўнік медыка-эксперыментальнага сектара інстытута.

Напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні хімічнай, біяхімічнай, радыяцыйнай фармакалогіі; нейрамарфалогія; імунафармакалогія; фармакалогія нізкамалекулярных біярэгулятараў і інш.

Вывучаў фармакалагічную актыўнасць стэроідных злучэнняў, працаваў над праблемай імунамадулятараў. Распрацаваў імунамадулятар трымезон і падрыхтаваў яго да клінічных выпрабаванняў. Атрымаў імунамадулятары новага тыпу, гастрапратэктары і радыёадаптагены на аснове сінтэтычных аналагаў простагландынаў.

Працаваў над падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага з'езда і навуковых канферэнцый па праблемах фармакалогіі. Прымаў удзел у арганізацыі IV Усесаюзнага з'езда фармаколагаў. Удзельнік міжнародных навуковых сімпозіумаў і канферэнцый (1978, 1986, 1993).

Аўтар 200 навуковых прац, 40 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Быў старшынёй праўлення Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў і таксіколагаў (1974–1982), праблемнай камісіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР; член фармакапейных камітэта РБ, экспертнага савета па навукова-тэхнічнай праграме, 2 спецыялізаваных саветаў.

У 2011 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё фармакалогіі біярэгулятараў і іх сінтэтычных аналагаў, плённую навуковую дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Кузьміцкі Баляслаў Браніслававіч узнагароджаны Ганаровай граматай НАН Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кузьміцкі Баляслаў Браніслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 564.

2. Кузьміцкі Баляслаў Браніслававіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С 627.

3. Кузьмицкий Болеслав Брониславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые – С. 338.