Кузняцоў Уладзімір Іванавіч
Кузняцоў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 2 студзеня 1947 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1970 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут і па размеркаванні застаўся працаваць у ім. У 1998–2003 гг. – загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Мае звыш 250 публікацый па адаптацыйнай медыцыне і эксперыментальнай кардыялогіі.
Сапраўдны член Міжнароднай акадэміі праблем гіпаксіі (з 1997), член Міжнароднага таварыства па патафізіялогіі (з 1994), член Міжнароднага таварыства па адаптацыйнай медыцыне (з 1994), член Савета па абароне дысертацый пры УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
ЛІТАРАТУРА
1. Кузнецов Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 10.
2. Кузнецов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 335.
3. Кузняцоў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 563.
4. Кузняцоў Уладзімір Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 531.
СПАСЫЛКІ
Витебский государственный медицинский университет – Кузнецов Владимир Иванович