Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лабуноў Уладзімір Архіпавіч

Дата нараджэння
16.038.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Новае Хорабрава
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
мікраэлектроніка
Узнагароды і прэміі
доктар тэхнічных навук (1975)
Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР
Першая прэмія Прэзідыума АН СССР (1978)
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992)
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981)
медаль «За працоўную доблесць» (1979)

Лабуноў Уладзімір Архіпавіч нарадзіўся 16 сакавіка 1939 года ў в. Новае Хорабрава Аршанскага раёна, беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Доктар тзхнічных навук (1975), прафесар.

У 1956 годзе скончыў сярэднюю школу ў Оршы. Займаўся спартыўнай гімнастыкай. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут (зараз БНТУ). З 1963 года У. А. Лабуноў – аспірант Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1966 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1967–1986 гг У. А. Лабуноў праходзіў навуковую стажыроўку ва Універсітэце Браўна (ЗША) у галіне мікраэлектронікі. У 1971 годзе У. А. Лабуноў абараніў доктарскую дысертацыю. У 1973–1974 гг. знаходзіўся на навуковай працы ў Інстытуце фундаментальнай электронікі Парыжскага ўніверсітэта.

У 1975 годзе быў абраны загадчыкам кафедры мікраэлектронікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1976 годзе У. А. Лабуноў знаходзіўся на навуковай працы ў Капенгагенскім універсітэце (Данія).

У 1982 годзе Уладзімір Архіпавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР па спецыяльнасці «мікраэлектроніка», у 1986 годзе – правадзейным членам (акадэмікам) АН БССР па той жа спецыяльнасці, а ў 1987 годзе – акадэмікам-сакратаром аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР і працаваў на гэтай пасадзе да 1989 года.

За перыяд з 1968 па 1989 гг. Уладзімірам Архіпавічам было падрыхтавана 78 кандыдатаў навук, 9 з якіх сталі дактарамі навук. Вынікі навуковых даследаванняў У. А. Лабунова выдадзены больш чым у 250 публікацыях.

За высокія дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі У. А. Лабунову прысвоена званне «Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР». У 1978 годзе ён узнагароджаны Першай прэміяй Прэзідыума АН СССР за лепшыя фундаментальныя распрацоўкі ў галіне мікраэлектронікі, а ў 1992 годзе прысвоена званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. У. А. Лабуноў узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалем «За працоўную доблесць».

З 1989 года па 1991 год Уладзімір Архіпавіч з'яўляўся членам Вярхоўнага Савета СССР і знаходзіўся на працы ў Маскве. У 1991–1994 гг. У. А. Лабуноў – загадчык кафедры мікраэлектронікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1990–1994 гг. з’яўляўся членам Калегіі МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года па 2002 год У. А. Лабуноў – надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Нідэрландах і Люксенбургу. У 1997–1999 гг. – віцэ-прэзідэнт Навукова-тэхнічнай праграмы Еўрапейскага саюза INTAS.

У цяперашні час акадэмік Уладзімір Архіпавіч Лабуноў з'яўляецца членам Прэзідыума НАН Беларусі, вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бардон, У. Я. Лабуноў Уладзімір Архіпавіч / У. Я. Бардон // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 83–84.

2. Лабунов Владимир Архипович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 18.

3. Лабунов Владимир Архипович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 387.

4. Лабунов Владимир Архипович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 74–76. 

5. Лабунов, В. Преодоление высоты / В. Лабунов // Наука и инновации. – 2009. – № 3. – С. 21–25.

6. Лабуноў Уладзімір Архіпавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 435.

7. Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Орша : Аршанская друкарня, 1997. – С. 235.