Лапкоўскі Сяргей Дзмітрыевіч
Лапкоўскі Сяргей Дзмітрыевіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1921 года ў в. Суднікава Верхнядзвінскага раёна.
Скончыў Полацкі педагагічны тэхнікум. Са снежня 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча імя А. А. Жданава. Лейтэнант. У гэтым жа годзе ваяваў на Карэльскім перашыйку, удзельнічаў у рэкагнасцыроўцы абарончых рубяжоў пад Масквой, арганізоўваў пераправу для войск цераз Волгу напярэдадні контрнаступлення пад Сталінградам.
Рота старшага лейтэнанта арганізавала пераправу цераз раку Заходняя Дзвіна ў раёне Шуміліна ў час Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Перамогу сустрэў у Кенігсбергу.
У 1953 годзе скончыў Ваенна-інжынерную акадэмію імя В. У. Куйбышава, Акадэмію Генштаба (1961). Служыў у групе войск у Германіі, выконваў інтэрнацыянальны абавязак на Кубе. Працаваў старшым выкладчыкам у Акадэміі Генштаба, навуковым супрацоўнікам у Ваенна-інжынернай акадэміі, кандыдат ваенных навук, дацэнт.
Генерал-маёр у адстаўцы Сяргей Дзмітрыевіч Лапкоўскі ўзнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» (1944), ордэнам Чырвонай Зоркі (1944), ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1945), ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1985).
ЛІТАРАТУРА
1. Лапкоўскі Сяргей Дзмітрыевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 175–176.
2. Лапкоўскі Сяргей Дзмітрыевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 103–104.
3. Лапкоўскі Сяргей Дзмітрыевіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 40.