Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лапо Аркадзь Іванавіч

Дата нараджэння
08.02.1904
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Жданоўка
Дата смерці
05.01.1983
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
селекцыя, раслінаводства
Навуковая сфера
кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937)
Навуковае званне
акадэмік АН БССР (1950)
Навуковае званне
акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961)
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны» – двойчы
ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР

Лапо Аркадзь Іванавіч – беларускі вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937), акадэмік АН БССР (1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961).

Нарадзіўся 8 лютага 1904 года ў в. Жданоўка Шумілінскага раёна.

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927).

Пасля заканчэння аспірантуры працаваў у Акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай селекцыі, з 1941 года – у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце.

З 1940 года – член-карэспандэнт, а з 1944 года – загадчык аддзелам АН БССР.

У 1949–1953 гг. – дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.

З 1956 года – акадэмік-сакратар аддзялення раслінаводства АН БССР і галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1960–1972 гг. – у Беларускім інстытуце земляробства.

Быў памочнікам галоўнага рэдактара часопіса «Весці Акадэміі навук БССР» (серыя сельскагаспадарчых навук), рэдактарам шматлікіх зборнікаў па пытаннях вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Аўтар навучальнага дапаможніка «Селекцыя і насенняводства прадзільных культур» (1937, у суаўтарстве з Г. Р. Раго), манаграфіі «Асноўныя пытанні пасеву збожжавых культур і лёну» (1959), зборніка артыкулаў «Кукуруза на палях Беларусі» (1963, у суаўтарстве) і інш.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр 5 студзеня 1983 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акадэмік і селекцыянер // Герой працы (Шумiлiна). – 2009. – 6 лют. – С. 2.

2. Аркадий Иванович Лаппо // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 514–515.

3. Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 134.

4. Лаппо Аркадий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 29–30.

5. Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 406.

6. Лаппо Аркадий Иванович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 77–78.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Лаппо Аркадий Иванович. Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси