Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ласкаўнёў Аляксандр Пятровіч

Дата нараджэння
23.03.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
матэрыялазнаўства
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук (2004)
Навуковае званне
акадэмік (2014)
Узнагароды і прэміі
Прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2002, 2003, 2006)
Прэмія НАН Беларусі (2013)
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2014)

Ласкаўнёў Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 23 сакавіка 1949 года ў г. п. Расоны.

Беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства.

Доктар тэхнічных навук (2004).

Член-карэспандэнт (2009). Акадэмік НАН Беларусі (2014).

У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1974–1975 гг. – інжынер-канструктар Мінскага гадзіннікавага завода.

З 1975 года – у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (з 1989 года – загадчык лабараторыі, з 2003 года – намеснік дырэктара па навуковай рабоце).

З 2014 года – акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Навуковыя працы па парашковай металургіі, ліцці і апрацоўцы ціскам алюмінія і яго сплаваў.

Зрабіў уклад у развіццё тэорыі і тэхналагічных асноў малаадходнай вытворчасці кампазіцыйных матэрыялаў з выкарыстаннем алюмініевых парашкоў.

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць новыя антыфрыкцыйныя сплавы, нарматыўную базу прымянення кампазіцыйных матэрыялаў, што дазволіла выкарыстоўваць новыя матэрыялы пры праектаванні вузлоў трэння машын і механізмаў.

Аўтар манаграфіі «Кампазіцыйныя матэрыялы на аснове парашковых сплаваў алюмінія» (2002). Адзін з аўтараў манаграфіі «Вытворчасць алюмініевых поршняў для высокафарсіраваных рухавікоў унутранага згарання» (2004).

Прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь: за распрацоўку і асваенне серыйнай вытворчасці дэталяў рухавікоў з алюмініевых кампазіцыйных антыфрыкцыйных матэрыялаў (2002), за распрацоўку і асваенне серыйнай вытворчасці алюмініевых поршняў для рухавікоў унутранага згарання (2003), за распрацоўку і асваенне тэхналогіі перапрацоўкі алюмініевых адходаў (стружкі, шлакі) для серыйнай вытворчасці алюмініевага ліцця і маналітных вогнетрывалых матэрыялаў (2006).

Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл работ «Распрацоўка і даследаванне новых рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці дэталяў для патрэб айчыннага маторабудавання з укараненнем іх у вытворчасць».

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2014).

Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 35 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ласковнёв Александр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 30.

2. Ласковнёв Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 409.

3. Ласковнёв Александр Петрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.] ; редсов.: В. Г. Гусаков [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2016. – С. 144–145.