Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч
Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч нарадзіўся 28 жніўня 1942 года ў в. Новая Беліца Сенненскага раёна. Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Генерал-лейтэнант.
У 1961–1970 гг. вучыўся на біялагічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1971 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР.
У 1971–1984 гг. – служба ў УКДБ пры СМ БССР па Віцебскай вобласці, дзе прайшоў шлях ад оперупаўнаважанага да памочніка начальніка Упраўлення па кадрах.
У 1984–1988 гг. – намеснік начальніка 3-га Упраўлення КДБ БССР, старшы інспектар Інспектарскага ўпраўлення цэнтральнага апарата КДБ СССР.
У 1988–1994 гг. – намеснік старшыні КДБ БССР (з 1991 года – КДБ Рэспублікі Беларусь). З 22 лютага па 23 ліпеня 1994 года – старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
У 1995–2004 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 8-ю медалямі.
Памёр 18 верасня 2013 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Буракова, Т. Ад рабочага – да старшыні КДБ / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 4 сак. – С. 4.
2. Лавицкий Геннадий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 388.
3. Лавицкий Геннадий Михайлович // Щит и меч Отечества / редкол.: В. И. Дементей [и др.]. – Минск : Международный центр интеграционной информации, 2006. – С. 262.
4. Лавицкий Геннадий Михайлович // На службе Родине: страницы истории / сост. А. И. Матеюн ; под общ ред. С. М. Феоктистова. – Витебск : Витебская областная типография, 2017. – С. 191.
5. Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 85.
6. Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 80–81.
7. Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 543.
8. На службе Родине: страницы истории / В. И. Дементей [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – 352 с.
9. Телятко, Е. Спасибо, что вы есть / Е. Телятко // Народная газета. – 2004. – 18 снеж. – С. 4.
10. Фалей, Е. С. Лавицкий Геннадий Михайлович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 18.