Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч

Дата нараджэння
01.10.1863
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
28.01.1909
Род дзейнасці
вучоны, археолаг
Спецыялізацыя
гісторыя літаратуры
Навуковая ступень
доктар філалогіі (1896)
Навуковае званне
прафесар

Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1863 года ў Віцебску. Гісторык літаратуры, археолаг. Доктар філалогіі.

У 1882 годзе скончыў Віцебскую гімназію, у 1887 годзе – Харкаўскі і Новарасійскі ўніверсітэты. 3 1892 года – магістр усеагульнай літаратуры, з 1896 года – доктар філалогіі, дацэнт, прафесар Харкаўскага ўніверсітэта.

Даследаваў заходнееўрапейскую літаратуру: «Эцюды пра Дантэ» (1891), «Дантаўская трылогія» (1892), «Першы публіцыст у Еўропе Эразм Ратэрдамскі» (1895), «Нашы сучаснікі» (1899), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковай літаратуры і культуры» (1900), «Жыццё Сервантэса» (1901), «Дон Кіхот» (1903) і інш.

У 1890–1904 гг. праводзіў археалагічныя раскопкі старажытнаславянскіх курганоў у Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім паветах. Пры даследаванні крывіцкіх курганоў выявіў каштоўныя знаходкі, якія паступілі ў фонды Эрмітажа, гістарычных музеяў Масквы і Харкава, музея Віцебскага статыстычнага камітэта.

Леў Юльянавіч з'яўляецца адным з аўтараў «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона».

Памёр Леў Юльянавіч 28 студзеня 1909 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каханоўскі, Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч (Шапялевіч) Леў Юльянавіч / Г. А. Каханоўскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.] ; склад. Ю. У. Каласоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Л–Я. – С. 6.

2. Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 309–310.

3. Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 183.

4. Мядзведзева, В. У. Археолагі-ўраджэнцы Віцебскай зямлі: працы, здабыткі, вынікі / В. У. Мядзведзева // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, Віцебск, 28–29 кастрычніка 2010 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Мінск : Медисонт, 2012. – С. 421–434.

5. Шапялевіч (Лазарэвіч-Шапялевіч) Леў Юльянавіч // Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. У. М. Жук. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 472.