Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лебедзеў Мікалай Іванавіч

Дата нараджэння
18.02.1922
Месца нараджэння
Віцебскі павет, в. Загарадна
Род дзейнасці
навуковец
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук (1962)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982)

Лебедзеў Мікалай Іванавіч нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Загарадна Віцебскага павета (зараз Лёзненскі раён), беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1962). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1951 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут, у 1951 годзе – Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.

У 1951–1991 гг. – выкладчык, загадчык кафедры гісторыі КПСС Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Асноўнымі напрамкамі даследаванняў з'яўляліся калектывізацыя сельскай гаспадаркі і нацыянальная палітыка Камуністычнай партыі. Аўтар прац: «Идеологическая работа КПБ на селе и её роль в создании колхозного строя» (1962), «Триумф Минской национальной политики» (1981).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лебедзеў Мікалай Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня – С. 343.