Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лебедзеў Сяргей Малахіевіч

Дата нараджэння
28.07.1907
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
10.09.1965
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
геадэзія
Навуковае званне
прафесар (1960)

Лебедзеў Сяргей Малахіевіч нарадзіўся 28 ліпеня 1907 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне геадэзіі. Прафесар.

У 1930 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1954–1963 гг. – загадчык кафедры Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель).

Аўтар падручнікаў, навуковых дапаможнікаў і навуковых прац па інжынернай геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).

Памёр Сяргей Малахіевіч 10 верасня 1965 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лебедзеў Сяргей Малахіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 174.

2. Лебедзеў Сяргей Малахіевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 531.