Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Левін Барыс Міхайлавіч

Дата нараджэння
29.06.1914
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
22.11.1990
Род дзейнасці
акцёр
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны артыст БССР» (1967)

Левін Барыс Міхайлавіч нарадзіўся 29 чэрвеня 1914 года ў Віцебску. Беларускі акцёр.

У 1937 годзе скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. У 1931–1934 гг. працаваў у Тэатры юнага гледача Беларусі, Віцебскім ТРАМе, БДТ-3. У 1938–1983 гг. – у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Вызначальным для творчай індывідуальнасці было майстэрства стварэння падкрэслена вонкавага малюнка ролі, выкарыстанне разнастайных камедыйных сродкаў – гратэску, буфанады і інш. Вядомы як выканаўца характарных камедыйных роляў. Сярод іх: Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), пан Бараноўскі («Несцерка» В. Вольскага), Рабінін («Святло з Усходу» П. Глебкі), Дзед («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Альховік («Трывога» А. Петрашкевіча), Капелан («Дамы і гусары» А. Фрэдры), Прапацей («Ягор Булычоў і іншыя»), Сініцын («Так і будзе» К. Сіманава), Кісель («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Нагель («Людзі і д'яблы» К. Крапівы) і іншыя.

У 1967 годзе Барыс Міхайлавіч Левін быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны артыст БССР».

Памёр Барыс Міхайлавіч 22 лістапада 1990 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Міхайлавіча Левіна, беларускага акцёра, заслужанага артыста БССР // Мастацтва Беларусі. – 1984. – № 7. – С. 76.

2. Валодзько, Г. Годы сталасці, годы прызнання / Г. Валодзько // Віцебскі рабочы. – 1974. – 1 ліп. – С. 3.

3. Левин Борис Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 32.

4. Маркіна, Г. П. Левін Барыс Міхайлавіч / Г. П. Маркіна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 179.

5. Маркіна, Г. П. Левін Барыс Міхайлавіч / Г. П. Маркіна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 41–42.

6. Маркіна, Г. П. Левін Барыс Міхайлавіч / Г. П. Маркіна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 16.

7. Подлипский, А. М. Заслуженный артист БССР Борис Левин / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2007. – 80 с. – (Жизнь замечательных людей Витебщины).