Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ліліна Злата Іонаўна

Дата нараджэння
1882
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, м. Друя
Дата смерці
1929
Род дзейнасці
рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог

Ліліна Злата Іонаўна нарадзілася ў 1882 годзе ў мястэчку Друя Дзісенскага павета (зараз Браслаўскі раён), рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог, публіцыст.

Дзіцячыя гады прайшлі ў Друі. Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. 3 1900 года пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю; у далейшым працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце ў Віцебску, Елізаветградзе, Пецярбургу. У 1906–1917 гг. у эміграцыі разам з мужам Р. Я. Зіноўевым (Радомльскім) яна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі бальшавікоў, вядзе антываенную прапаганду, займаецца праблемамі міжнароднага жаночага руху, пазней уваходзіць у рэдкалегію жаночага часопіса «Работница». Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.

Пасля рэвалюцыі 1917 года набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей.

3 1920 года – загадчык Петраградскага губернскага аддзела народнай асветы, член Петраградскага губкама РКП(б) і губвыканкама, выкладчык педагагічнага інстытута імя А. I. Герцэна.

Да апошніх дзён жыцця займалася праблемамі савецкай педагогікі.

Памерла Злата Іонаўна ў 1929 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Карніловіч, Э. Ліліна Злата Іонаўна / Э. Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 368.

2. Ліліна Злата Іонаўна // Браслаўская звязда. – 2006. – 25 лют. – С. 3.

3. Ліліна Злата Іонаўна // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 177.

4. Ліліна Злата Іонаўна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 104.

5. Ліліна Злата Іонаўна // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 595.