Лісаў Іван Іванавіч
Лісаў Іван Іванавіч нарадзіўся 13 (25) мая 1912 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
З 1929 года – у Чырвонай Арміі. З 1939 года – у паветрана-дэсантных войсках. З верасня 1943 года – начальнік штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралковага палка на Карэльскім фронце. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, у 1951 годзе – акадэмію Генштаба.
У 1945–1975 гг. Іван Іванавіч Лісаў займаў адказныя пасады ў Савецкай Арміі, да 1991 года – на выкладчыцкай рабоце.
Званне «генерал-лейтэнант» І. І. Лісаву было прысвоена ў 1965 годзе.
Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, і інш., медалямі.
Памёр Іван Іванавіч 17 кастрычніка 1997 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Каролевич, Э. Устремленные в небо защитники родной земли: в парке Победителей областного центра установили памятник десантникам / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 18 окт. – С. 1–2.
2. Качук, Н. Правая рука генерала Маргелова / Н. Качук // Советская Белоруссия. – 2010. – 3 авг. – С. 20–21.
3. Лісаў Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 282.
4. Лісаў Іван Іванавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 584.