Лісоўскі Аляксандр Ільіч
Лісоўскі Аляксандр Ільіч нарадзіўся ў 1912 г. у в. Пугачкі Бешанковіцкага раёна, заслужаны ўрач РСФСР.
У 1930 г. скончыў сямігадовую школу, працаваў грузчыкам на заводзе «Коксабуд» у Данбасе. У 1931–1932 гг. вучыўся ў Маскоўскім медыцынскім тэхнікуме. Скончыў Іванаўскі медыцынскі інстытут (1938). З 1938 года ў г. Рыбінску Яраслаўскай вобласці: урач-педыятр у дзіцячай паліклініцы, з 1939 г. у бальніцы імя М. І. Пірагова – ардынатар, загадчык хірургічнага аддзела, намеснік галоўнага ўрача аб’яднання па лячэбнай частцы, з 1955 г. галоўны ўрач аб’яднання бальніцы імя М. І. Пірагова. Адначасова ў 1940–1952 гг. выкладчык хірургіі ў фельчарска-акушэрскай школе, у 1946–1953 гг. член праўлення абласнога навукова-хірургічнага таварыства. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, членам Прэзідыума ГК КПСС, старшынёй навуковага таварыства хірургаў г. Рыбінска. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, знакам «Выдатнік аховы здароўя».
Памёр у 1974 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандр Ільіч Лісоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 415.
2. Лісоўскі Аляксандр Ільіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск, 2007. – С. 105–106.