Літвінава Ніна Міхайлаўна
Літвінава Ніна Міхайлаўна нарадзілася ў студзені 1922 года ў в. Каралькі Талачынскага раёна, работнік адукацыі.
Вучылася ў Мінскім настаўніцкім інстытуце імя Горкага.
У 1941 годзе, калі пачалася вайна, вярнулася ў Талачын, дзе жылі яе маці, брат і сястра.
Летам 1943 года сям'я Літвінавых пайшла ў партызаны, у брыгаду Гудкова. Ніна прымала ўдзел у дыверсіях на ўчастку чыгункі Талачын – Коханава, знішчала лініі сувязі, вяла разведку.
1 верасня 1944 года яна правяла першы пасляваенны ўрок па гісторыі ў Талачынскай школе № 3.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947), членам ЦК ВЛКСМ (1949), неаднаразова дэпутатам Талачынскага раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, членам райкама КПБ і яго рэвізійнай камісіі.
Член КПСС з 1948 года.
У розны час настаўнічала ў Слонімскім раёне, Хасанскім раёне Прыморскага краю, працавала ў дзіцячай раённай бібліятэцы ў Талачыне.
ЛІТАРАТУРА
1. Ніна Міхайлаўна Літвінава // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 644.
СПАСЫЛКІ
Жвирбля, С. Учительница / С. Жвирбля // Смена. – 1949. – № 7. – С. 4.