Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч нарадзіўся 31 жніўня 1954 года ў г. п. Копысь Аршанскага раёна. Дзяржаўны дзеяч, палітык. Дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 1975 годзе А. Р. Лукашэнка скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова, а ў 1985 годзе – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
У 1975–1977 гг. – інструктар палітаддзела Заходняй пагранічнай акругі. У 1977–1978 гг. – сакратар камітэта камсамола аддзела харчтаргоўлі Магілёва, інструктар Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва.
У 1978–1990 гг. – адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», намеснік камандзіра роты па палітрабоце вайсковай часткі, намеснік старшыні калгаса «Ударнік» Шклоўскага раёна, намеснік дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў г. Шклова, сакратар парткама калгаса імя. У. І. Леніна, дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна.
У 1990 годзе абраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. Узначальваў камісію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры дзяржаўных органах кіравання.
10 ліпеня 1994 года выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Пачаў ажыццяўляць актыўную ўнутраную і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь. Узяў курс на кансалідацыю грамадства, дзяржаўнае ўздзеянне на эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні, вывад краіны з эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу, развіццё нацыянальнай культуры і навукі, паляпшэнне дабрабыту народа, умацаванне беларускай дзяржаўнасці. Яму належыць ініцыятыва выпрацоўкі новай стратэгічнай праграмы, якая накіравана на развіццё сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
9 верасня 2001 года зноў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 19 сакавіка 2006 года абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на трэці тэрмін. 19 снежня 2010 года атрымаў пераканаўчую перамогу і быў пераабраны на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы. 11 кастрычніка 2015 года зноў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе абраны Старшынёй Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. Са студзеня 2000 года – Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.
ЛІТАРАТУРА:
1. Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь : фотаальбом / фота П. В. Кастрамы. – Мінск : Беларусь, 2000. – 81 с.
2. Годин, Ю. Ф. Лукашенко: «20 лет в союзе с Россией» / Ю. Годин // Наш современник. – 2014. – № 12. – С. 186–192.
3. Жыгоцкі, М. Р. Аляксандр Лукашэнка. Жыцце і дзейнасць : дакументальны нарыс-хроніка / М. Р. Жыгоцкі. – Мінск : А. М. Вараксін, 2015. – 284 с.
4. Лукашенко Александр Григорьевич // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 417.
5. Лукашенко Александр Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 83.
6. Лукашенко Александр Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 559.
7. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 363.
8. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 436.
9. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 398–399.
10. Медведев, Р. А. Александр Лукашенко как политический лидер / Р. А. Медведев // Наш современник. – 2010. – № 12. – С. 121–133.
11. Медведев, Р. Александр Лукашенко. Контуры белорусской модели / Р. Медведев. – Москва : ББПГ, 2010. – 320 с.
12. Мурашкина, В. Президент побывал в родных местах / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2005. – 9 ліп. – С. 1.
13. Шелехов, М. Летят журавли / М. Шелехов // Беларуская думка. – 2006. – № 11. – С. 24–37.
14. Шелехов, М. Шклов – город молодцов / М. Шелехов // Беларуская думка. – 2006. – № 6. – С. 11–23.
15. Якутов, В. Александр Лукашенко : документально-художественная повесть / В. Якутов // Новая Немига литературная. – 2010. – № 5–6. – С. 35–38.